Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Брэст

Алена Мікалаеўна Грыгаровіч нарадзілася 22 сакавіка 1959 г. у в. Лабузы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. Вучылася ў Лабузоўскай пачатковай школе, Дараўскай сярэдняй школе. Вучылася старанна, была вельмі адказная, выдатніца.

 

Ірына Мікалаеўна Тарыма нарадзілася 30 мая 1959 г. у г. Брэсце. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 19 у 1976 г. прынята ў Брэсцкі абласны краязнаўчы музей на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка. У 1977 г. паступіла на завочнае аддзяленне факультэта тэорыі і гісторыі мастацтваў Ленінградскага інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна. Закончыла ВНУ у 1983 г.

 

Таццяна Юр’еўна Шульга нарадзілася 6 лютага 1954 г. у г. Воткінск (Удмурцкая АССР) у сям'і ваеннаслужачага. Сям’я пераязджала па месцы службы бацькі, таму Таццяна вучылася ў розных школах, атэстат аб сярэдняй адукацыі атрымала ў СШ № 6 г. Йашкар-Алы.

 

Таццяна Анатольеўна Дземідовіч (у дзявоцтве Ляшук) нарадзілася 13 лютага 1979 г. у г. Брэсце. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 18 у 1995 г. паступіла на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, які скончыла ў 2000 г. па спецыяльнасці «Настаўнік гісторыі, беларускай мовы і літаратуры».

Васіль Сцяпанавіч Папоў нарадзіўся 8 студзеня 1894 г. у станіцы Праабражэнская Хапёрскай акругі (цяпер г. п. Кіквідзе Валгаградскай вобласці) у сям’і данскога казака. Закончыў настаўніцкую семінарыю. У 1916 г. прызваны ў Рускую імператарскую армію, закончыў школу прапаршчыкаў. Камандаваў узводам у Данскім казачым палку, ваяваў на Паўднёва-Заходнім фронце Першай сусветнай вайны.

Мікалай Лявонцьевіч (Людакавіч) Бенуа нарадзіўся 13 ліпеня 1813 г. у Санкт-Пецярбургу ў сям’і прыдворнага метрдатэля. З дзяцінства любіў маляваць. У 1827 г. быў прыняты ў Акадэмію мастацтваў. У 1834 г. за праект дома быў узганароджаны Малым сярэбраным медалём, за іншыя праекты двойчы ўдастоены Вялікага сярэбранага медаля. За праект вучылішча правазнаўства ў 1836 г. яму быў прысуджаны Вялікі залаты медаль.

Апалінарый Гілярыевіч Гараўскі нарадзіўся 30 студзеня 1833 г. у маёнтку Уборкі Мінскай губерні (цяпер вёска ў Чэрвеньскім раёне Мінскай вобласці) у збяднелай шляхецкай сям’і. У сям’і было тры дачкі і пяць сыноў: Карл і Гектар сталі прафесійнымі ваеннымі, Іпаліт, Апалінарый і Гілярый – мастакамі.

Максім Фёдаравіч Болбас нарадзіўся 1 ліпеня 1918 г. у в. Слабодка Бабруйскага павета Мінскай губерні (цяпер Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці) у сялянскай сям’і. У 1934–1941 г. настаўнічаў у школах Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці і Камчацкай вобласці.

У час Вялікай Айчыннай вайны Максім Болбас знаходзіўся ў Беларусі пад нямецка-фашысцкай акупацыяй, стаў на шлях барацьбы з фашызмам. Быў членам Брожскага падполля, затым – партызан атрада імя Кірава 37-й брыгады імя Пархоменкі ў Мінскай вобласці. Праявіў сябе смелым байцом. Удзельнічаў у 11 баях па разгрому варожых гарнізонаў, хадзіў на чыгунку падрываць рэйкі, падарваў 4 аўтамашыны з нямецкімі салдатамі. Быў двойчы паранены.

Любоў Мікалаеўна Красеўская нарадзiлася 26 верасня 1953 г. у сяле Маісееўка Краснатуранскага раёна Краснаярскага краю. Бацькi яе нарадзiлiся ў Сiбiры, але дзяды паходзiлi з Беларусi. Дзяцінства Любовi Красеўскай прайшло ў Хакасіі, у таёжным пасёлку Туім Шырынскага раёна.

Андрэй Раманавіч Васілюк нарадзіўся 2 снежня 1888 г. у в. Здзітава Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер у межах г. Жабінка Брэсцкай вобласці). З дзяцінства хлопчык адрозніваўся дапытлівасцю, імкненнем да ведаў і кніг. Услед за Здізтаўскай пачатковай школай скончыў пачатковую школу павышанага тыпу ў мястэчку Супрасль Беластоцкага павета і Свіслацкую настаўніцкую семінарыю.

Старонка 1 з 58